Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі: Лукашэнка выкарыстоўвае Андрэя Пачобута для камунікацыі з урадам Польшчы


Радаслаў Сікорскі
Радаслаў Сікорскі
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі лічыць карэспандэнта выданьня «Gazeta Wyborcza» Андрэя Пачобута закладнікам польска-беларускіх стасункаў.

Пра гэта паведамляе Польскае агенцтва друку.

14 чэрвеня ў Гародні пачаўся закрыты судовы працэс над журналістам.

«Андрэй Пачобут — палітычны закладнік польска-беларускіх стасункаў. Ён — грамадзянін Беларусі польскага паходжаньня, якога незалежна ад таго, што ён сам робіць, прэзыдэнт Лукашэнка выкарыстоўвае для камунікацыі з урадам Польшчы», — заявіў Сікорскі.

Паводле Сікорскага, польскі ўрад лічыць такія паводзіны «цалкам непрымальнымі». Польшча не дазволіць сябе шантажаваць і будзе абараняць усіх вязьняў сумленьня, заявіў міністар.

Сікорскі сказаў, што падпісаўся пад патрабаваньнем рэдакцыі «Gazety Wyborczej» аб вызваленьні Пачобута.

«Я падтрымліваю тое, што „Gazeta Wyborcza“ пасьлядоўна абараняе свайго карэспандэнта. Мы таксама ўдзячныя прэзыдэнту Злучаных Штатаў Бараку Абаму, старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэку і ўсім тым палітыкам, якія дамагаюцца яго вызваленьня».

Паводле міністра, зьняволеньне Пачобута на падставе «абсурдных абвінавачаньняў» — адзін з прыкладаў «дрэннай беларускай палітыкі, якая наносіць шкоду іміджу гэтай краіны».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG