Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхі вяртаюць у стэпы коней Пржэвальскага


Вайсковы самалёт, які сёньня ўзьляцеў з Прагі, накіроўваючыся ў Манголію, мае на борце чатырох коней Пржэвальскага. Коні гэтай пароды ў вольнай прыродзе загінулі сорак гадоў таму і захаваліся толькі ў некаторых заапарках. Прага ад 1959 году вядзе сусьветную племянную кнігу гэтай пароды. Коні зь сёньняшняга рэйсу павінны дапамагчы ўмацаваць малую папуляцыю гэтых жывёл ў Манголіі, якая адрадзілася некалькі гадоў таму, дзякуючы ў тым ліку і завозу некалькіх коней з Францыі.
XS
SM
MD
LG