Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура папярэділа інтэрнэт-агітатараў


Рысунак Міхаіла Златкоўскага.

Рысунак Міхаіла Златкоўскага.

Генэральная пракуратура Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне актывістам аднаго з грамадзкіх аб’яднаньняў, якія праз інтэрнэт заклікалі да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.

Там адзначылі, што на розных сайтах у сетцы Інтэрнэт распаўсюджаная інфармацыя, якая зьмяшчае заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, перадае Інтэрфакс.

«Заклікаем грамадзян не паддавацца на правакацыйныя заклікі і ўстрымацца ад удзелу ў незаконных акцыях. Асобы, вінаватыя ў арганізацыі альбо ўдзеле ў незаконных масавых мерапрыемствах, могуць быць прыцягнутыя да вызначанай законам адказнасьці», — заявілі ў Генпракуратуры.

На пытаньне карэспандэнта Свабоды, пра якую арганізацыю ідзе гаворка, прадстаўнік прэс-службы пракуратуры сказаў, што гэтае пытаньне задаюць многія:

«Той, каму трэба, той ведае. Але прэс-служба распаўсюджвае тую інфармацыю, якую нам далі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG