Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія:пераменлівая сытуацыя


Лібійскія сілы сёньня стралялі па тэрыторыі суседняга Тунісу з ракетных установак тыпу «Град». Агенцтва Ройтэрс паведамляе, што пры гэтым ніхто не быў паранены, аднак інцыдэнт мог бы павысіць напружаньне паміж дзьвюма краінамі. Аддзелы лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі , паводле сьведчаньня карэспандэнта Ройтэрс, таксама адыйшлі з гораду Кікла, што ляжыць за 150 км ад Трыпалі. Горадам авалодалі паўстанцы , якія , аднак, рыхтуюцца да магчымага контрнаступу ўрадавых войскаў.

Як паведаміў сёньня афіцыйны прадстаўнік камандаваньня апэрацыяй «Аб'яднаны абаронца» Майк Брэйкен, сытуацыя ў Лібіі застаецца пераменлівай, сутычкі прыхільнікаў і праціўнікаў Кадафі працягваюцца ў розных месцах краіны.
XS
SM
MD
LG