Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Емэну эвакуяваная беларуска зь дзецьмі


Зь Емэну эвакуяваная беларуская грамадзянка з чатырма дзецьмі. Пра гэта паведамляе Белапан са спасылкай на прэсавую службу МЗС Беларусі. Беларускія грамадзяне прыбылі ў расейскі аэрапорт Дамадзедава сярод іншых эвакуяваных. Расея накіравала для вывазу сваіх грамадзянаў два самалёты міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Многія замежныя грамадзяне пакідаюць Емэн пасьля эскалацыі узброенага супрацьстаяньня і хвалі масавых пратэстаў.
XS
SM
MD
LG