Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Літве згадалі 70-ю гадавіну масавых дэпартацый


У Літве сёньня прайшла цырымонія памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій. Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце назвала масавыя дэпартацыі літоўцаў, якія пачаліся 70 гадоў таму, сплянаваным генацыдам. Да помніка палітзьняволеным і ссыльным усклалі кветкі.

14 чэрвеня 1941 году зь Літвы былі вывезеныя першыя сем'і -- 17500 чалавек. Усяго ж за гады рэпрэсіяў у Сібіры і іншых аддаленых рэгіёнах апынуліся каля 150 тысяч жыхароў рэспублікі. Многія зь іх загінулі ад холаду, голаду і цяжкой працы. Паводле некаторых ацэнках у савецкі пэрыяд часу ў выніку ссылак, расстрэлаў, турэмнага зьняволеньня і вымушанай эміграцыі трохмільённая Літва страціла траціну насельніцтва.
XS
SM
MD
LG