Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: ужо 9 ахвяраў у Баакубе


Узброеныя нападнікі пры падтрымцы двух сьмяротнікаў атакавалі сёньня адміністрацыю ірацкага гораду Баакуба, што за 60 км ад Багдаду. Як паведамляецца, сьмяротнікі падарвалі выбуховыя прыстасаваньні ў той час як група людзей, узброеных аўтаматамі, уварвалася ў будынак. Да прыбыцьця падтрымкі сілаў бясьпекі прынамсі 9 чалавек былі забітыя і 25 параненыя. У часе перастрэлкі былі забітыя 3 нападнікі. Амэрыканскае камандаваньне ўдакладніла, што вайскоўцы ЗША праводзілі толькі назіральную місію на верталётах.
XS
SM
MD
LG