Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эпідэмія E.coli: узрастаюць праблемы з ныркамі


Інфікаваны пацыент у адной з клінік Гамбургу.
Інфікаваны пацыент у адной з клінік Гамбургу.
У выніку эпідэміі E.coli ў Нямеччыне ўзрасла колькасьць хворых, якія патрабуюць перасадкі нырак. Пра гэта паведамляе сёньня газэта Die Welt. Паводле мясцовых мэдыкаў, каля 100 чалавек пакутуюць на вострую ныркавую недастатковасьць і патрабуюць перасадкі нырак або пастаяннага дыялізу. Газэта адзначае, што на сёньня ў Нямеччыне 8 тысяч чалавек з рознымі захворваньнямі чакаюць на перасадку нырак.

На гэты момант колькасьць ахвяраў эпідэміі E.coli ў Нямеччыне і Швэцыі дасягнула 36 чалавек. Паводле дадзеных інстытуту інфэкцыйных захворваньняў імя Коха, колькасьць новых выпадкаў захворваньня зьмяншаецца. Нямецкія экспэрты прыйшлі да высновы, што крыніцай захворваньня з найбольшай доляй верагоднасьці былі парасткі бабовых, вырашчаных на адной з фэрмаў у Ніжняй Саксоніі.
XS
SM
MD
LG