Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канфлікты ў Афрыцы павышаюць міграцыю ў Эўропу


Агенцтва па ахове межаў Эўразьвязу Фронтэкс заяўляе, што хваля нелегальных мігрантаў з-за канфліктаў у Афрыцы драматычна ўзрастае і накіроўваецца ад межаў Грэцыі на італьянскія астравы. Выканаўчы дырэктар Фронтэксу Гіл Арыяс Фэрнандэс паведаміў, што на італьянскай мяжы за першыя тры месяцы сёлетняга году былі затрыманыя 22 600 нелегальных мігрантаў, большасьць зь іх на востраве Лампэдуза. Грэцыя налічыла за гэты час 7200 уцекачоў, а цалкам Эўразьвяз 33 000.
XS
SM
MD
LG