Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі сьпявак: Я ня буду піць з вамі шампанскае, калі Пачобут і іншыя ў турме


Мечыслаў Шчэсьняк
Мечыслаў Шчэсьняк
Паведамляючы пра суд над Андрэем Пачобутам у Горадні, сёньняшняя Gazeta Wyborcza піша таксама аб тым, што ў сувязі з гэтым працэсам польскі сьпявак Мечыслаў Шчэсьняк адмовіўся ад запрашэньня быць сябрам журы сёлетняга «Славянскага базару» ў Віцебску.

Шчэсьняк атрымаў запрашэньне ўдзельнічаць у жыры перад арыштам Пачобута. Gazeta Wyborcza цытуе ліст, які сьпявак нядаўна паслаў арганізатарам віцебскага фэстывалю:

"Прыйшлі цяжкія часы для ўсіх беларусаў і для палякаў, якія жывуць сярод Вас. Вы адчуваеце гэта ў штодзённым жыцьці, адчуваюць гэта тыя, якія знаходзяцца ў турме, як Андрэй Пачобут і шмат вашых суродзічаў. Я не магу прыкідвацца, што мяне гэта не абыходзіць, я не магу зарабляць грошы, радавацца і піць шампанскае, калі іншыя на нашых вачах церпяць перасьлед і мучаюцца.

Прабачце – ня будзе мяне на фэстывалі, але калісьці я прыеду зь вялікай радасьцю, каб цешыцца Вашай свабодай – гэта непазьбежна.

Жадаю вам сьмеласьці і надзеі,

Ваш Мечыслаў Шчэсьняк".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG