Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай дае Беларусі мільярд пад будоўлі


Беларускі ўрад падпісаў сёньня пагадненьне з кітайскім Эксімбанкам на фінансаваньне трох буйных аб’ектаў. Як паведаміў прэм’ер Анатоль Тозік, згодна аднаму з пагадненьняў, Беларусь атрымае крэдыт 654 млн даляраў для будаўніцтва цэлюлознага заводу. Другое пагадненьне на суму 340 млн забясьпечыць фінансаваньне рэканструкцыі аўтадарогі Менск-Гомель на ўчастку Жлобін-Гомель. Трэцяе пагадненьне на суму 64 млн датычыць электрыфікацыі ўчастка Беларускай чыгункі Гомель-Жлобін- Асіповічы. Паводле Анатоля Тозіка, Кітай прапанаваў выгадныя ўмовы крэдыту.
XS
SM
MD
LG