Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілюмжынаў: Кадафі гатовы да перамоваў


Кірсан Ілюмжынаў.

Кірсан Ілюмжынаў.

Кіраўнік ФІДЭ ( Сусьветнай Фэдэрацыі шатмат) , расейскі грамадзянін Кірсан Ілюмжынаў, які вярнуўся з Трыпалі, дзе сустракаўся з Муамарам Кадафі, сьведчыць, што лібійскі кіраўнік гатовы да перамоваў з НАТО і паўстанцамі з Бэнгазі. Ілюмжынаў наведаў Трыпалі 12 чэрвеня, падчас візыту ён згуляў унічыю шахматную патрыю з Кадафі. Ілюмжынаў паведаміў, што Кадафі таксама гатовы пагадзіцца з выбарам народу Лібіі – быць краіне прэзыдэнцкай або парлямэнцкай краінай. Кадафі , па словах Ілюмжынава, выглядае здаровым і адэкватным мужчынам. Прэзідэнт ФІДЭ таксама паведаміў, што Кадафі па-ранейшаму не зьбіраецца пакідаць краіну і гатовы заставацца на радзіме да сьмерці. Ілюмжынаў заявіў, што бачыў некаторыя цывільныя аб’екты, якія разам з вайсковымі падвергліся бамбаваньню НАТО. Сустрэча зь лібійскім лідарам, паводле яго словаў, адбывалася ў будове Алімпійскага камітэту Лібіі, дзе знаходзіцца і шахматная фэдэрацыя.
XS
SM
MD
LG