Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
«Гэта можна назваць макаронна-сыравым бунтам (mac-and-cheese rebellion)» -- піша сёньняшняе выданьне The New York Times пра пратэсты беларускіх кіроўцаў на мяжы з Польшчай пасьля таго, як беларускі ўрад устанавіў абмежаваньні на вываз з краіны сыру, масла, макаронаў і шэрагу іншых прадуктаў харчаваньня, а да таго лядоўняў і бэнзіну.

Выданьне адзначае, што пратэсты, якія былі разагнаныя ўладамі, супалі з апошнім днём побыту ў Беларусі місіі Міжнароднага валютнага фонду, да якога Беларусь зьвярнулася па стабілізацыйны крэдыт. Газэта цытуе выказваньне ўдзельніка місіі, Крыса Джарвіса, які заявіў, што Беларусь можа атрымаць такі крэдыт толькі пасьля правядзеньня структурных рэформаў эканомікі.

The New York Times таксама цытуе Кліфа Купчана, аналітыка Eurasia Group, які лічыць, што такія рэформы пры Аляксандру Лукашэнку малаверагодныя. «Нішто ў ягонай доўгай біяграфіі не паказвае на ягоную зацікаўленасьць сапраўднымі структурнымі рэформамі» -- сказаў Купчан.
XS
SM
MD
LG