Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пэру перамаглі непісьменнасьць


У Пэру перамаглі непісьменнасьць. Пра гэта, згодна AFP, паведаміў прэзыдэнт краіны Алан Гарсія. Афіцыйная статыстыка засьведчыла, што ўзровень непісьменнасьці стаў ніжэйшы за 4 працэнты, што ёсьць прызнаным міжнародным лімітам. За апошнія пяць гадоў 1700 000 пэруанцаў навучыліся чытаць і пісаць. Ад пачатку праграмы ў 2006 годзе, узровень непісьменнасьці ў краіне быў 11 працэнтаў. Прэзыдэнт Гарсія нагадаў, што ў 50-я гады, калі ён хадзіў у школу, у краіне было 40 працэнтаў непісьменных. Праграма элементарнай адукацыі насельніцтва ў Пэру яшчэ ня скончаная, застаецца навучыць яшчэ 800 тысяч жыхароў (у асноўным гэта жанчыны ). Паводле арганізацыі ААН ЮНЭСКА цяпер у сьвеце прыкладна кожны пяты дарослы застаецца непісьменным.
XS
SM
MD
LG