Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай і Казахстан сталі "стратэгічнымі партнэрамі"


Прэзыдэнты Кітаю і Казахстану Ху Цзыньтао і Нурсултан Назарбаеў на цырымоніі падпісаньні пагадненьня ў Астане, 13 чэрвеня, 2011

Прэзыдэнты Кітаю і Казахстану Ху Цзыньтао і Нурсултан Назарбаеў на цырымоніі падпісаньні пагадненьня ў Астане, 13 чэрвеня, 2011

Кітай і Казахстан падпісалі пагадненьне аб стратэгічным партнэрстве.

Дакумэнт, сярод іншага, прадугледжвае стымуляваньне двухбаковага гандлю за кошт валютнага свопу памерам мільярд даляраў, а таксама – пастаўкі ядзернага паліва з Казахстану на кітайскія АЭС.

Пагадненьне было падпісанае ў рамках візыту прэзыдэнта КНР Ху Цзыньтао у Астану.

Пасьля Казахстану кітайскі лідэр наведае Расею і Ўкраіну.
XS
SM
MD
LG