Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сумар будзе інфармаваць Менск пра сытуацыю на мяжы


Канстанцін Сумар

Канстанцін Сумар

Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанцін Сумар сустрэўся з удзельнікамі акцыі пратэсту на памежным пераходзе «Берасьце» («Варшаўскі мост»).

Сумар прыехаў на пераход а 19:30, пасьля таго як з удзельнікамі акцыі пачалі дыялёг кіраўнікі Берасьцейскай памежнай групы Сяргей Брытаў, Берасьцейскай мытні Леанід Досаў і ўпраўленьня ўнутраных спраў Берасьцейскага аблвыканкаму Ўладзімер Сычэўскі, перадае БелаПАН.

Удзельнікі акцыі паставілі перад Сумарам пытаньне пра свабодны праезд аўтамабіляў, калі ў баках будзе ня больш за 10, максымум 15 літраў паліва.

Чыноўнік выказаў надзею на вырашэньне праблем, што ўзьніклі пасьля ўступленьня ў сілу пастановы Савета міністраў аб новым парадку вывазу зь Беларусі за межы Мытнага саюза дызэльнага паліва і шэрагу іншых тавараў. Сумар паведаміў, што будзе інфармаваць Менск пра сытуацыю на мяжы. Паводле яго слоў, у бліжэйшы час у Менску будзе абмяркоўвацца пытаньне пра рэалізацыю гэтага ўрадавага дакумэнта.

Прыкладна а 19:50 размова завяршылася, удзельнікі акцыі разышліся. Увесь гэты час памежны пераход працаваў у звычайным рэжыме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG