Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 чэрвеня суд над Андрэем Пачобутам


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
14 чэрвеня Ленінскі суд Горадні пачне разгляд справы карэспандэнта "Газэты Выборчай" Андрэем Пачобутам. Судзьдзя — Віталь Ляцко.

Пачобута абвінавацілі ў паклёпе і абразе кіраўніка Беларусі. Падставы пракуратура знайшла ў артыкулах у «Газеце Выборчай», у калёнцы Пачобута на сайце «Беларускі партызан», а таксама ў адным з допісаў у LiveJournal.

Журналісту выстаўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368, частка 1 — "абраза" і 367, частка 1 — "паклёп" у адносінах да прэзыдэнта. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў.

Паседжаньне суду будзе закрытым. На яго ня змогуць трапіць нават сваякі падсуднага. Пра закрытасьць працэсу хадайнічала абласная пракуратура. Калегі Пачобута, сябры Саюза палякаў, непрызнаванага ўладамі Беларусі, а таксама знаёмыя журналіста зьбіраюцца чакаць вынікаў каля будынка суда.

Андрэй Пачобут. Партрэт на фоне кратаў

Аксана Пачобут: "Андрэй кажа, каб ня слухала аптымістаў і чакала 4 гады"


Андрэй Пачобут: “Калі ты лічыш, што робіш правільна, тады ты й не баісься”

Анджэй Пачобут: Чалавек ня проста мячык, якім можа футболіць КДБ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG