Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: затрыманьні на поўначы краіны


Сырыйскія вайскоўцы на вуліцах Джыср-эш-Шугуру

Сырыйскія вайскоўцы на вуліцах Джыср-эш-Шугуру

На поўначы Сырыі сілы бясьпекі затрымалі сотні жыхароў у населеных пунктах паблізу места Джыср-эш-Шугур. Напярэдадні армія правяла апэрацыю для аднаўленьня кантролю над гэтым горадам, які на мінулым тыдні знаходзіўся ў руках антыўрадавых сілаў.

Праваабаронцы паведамляюць, што з зоны ваенных дзеяньняў у суседнюю Турцыю ўжо ўцяклі блізка 7 тысяч людзей.

Сёньня зьявіліся паведамленьні пра тое, што прэзыдэнт Сырыі Башар Асад забараніў свайму стрыечнаму брату генэралу Атэфу Наджыбу пакідаць краіну падчас расьсьледаваньня актаў гвалту, што здарыліся ў апошнія месяцы. Наджыб ачольваў управу бясьпекі на поўдні Сырыі ў правінцыі Дара. У сярэдзіне сакавіка там выбухнулі хваляваньні – пасьля арышту 15 падлеткаў, якія малявалі графіці антыўрадавага зьместу.
XS
SM
MD
LG