Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібан: “Хізбула” пераважае ва ўрадзе


Прэм’ер-міністар Лібану Наджыб Мікаці аб’явіў сёньня склад новага ўраду, у якім большасьць належыць чальцам падтрымліванай Іранам групоўкі “Хізбула”.

Прэзыдэнт Лібану Мішэль Сулейман у студзені даручыў Мікаці сфармаваць новы ўрад – пасьля таго, як групоўка “Хізбула” з саюзьнікамі змусіла сысьці ў адстаўку празаходні ўрад Саада Харыры.

Харыры выступаў за міжнароднае расьсьледаваньне забойства свайго бацькі, былога лібанскага прэм’ера Рафіка Харыры. Экспэрты ААН падазравалі ў дачыненьні да забойства Харыры групоўку “Хізбула”, чаго катэгарычна не прымала кіраўніцтва гэтай групоўкі.
XS
SM
MD
LG