Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Днём сонечна, вечарам хмары, без ападкаў, тэмпэратура +20 +22 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, у Гаспадарчым судзе (вул. Акадэмічная, 15, корп. 1) будзе разглядацца касацыйная скарга на рашэньне гэтага суду па зыску ЖРЭА Савецкага раёну аб высяленьні Партыі БНФ з офісу. Пачатак у 10.00

Горадня, справа гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута, карэспандэнта польскай "Газеты Выборчай", будзе слухацца ў судзе Ленінскага раёна (вул. Даватора, 2 / 1) пад старшынёўствам судзьдзі Віталя Ляцко. Журналісту прад'яўленае абвінавачваньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: часткi 1 артыкула 368 (абраза прэзыдэнта Беларусі) і частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп на прэзыдэнта). Пачатак у 10.00


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Астана, пачынаецца візыт прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Казахстан, працягваецца візыт лідэра Кітая Ху Дзін Тао ў Казахстан

Ерэван, візыт намесьніка дзяржсакратара ЗША Філіпа Гордана ў Армэнію

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1777 ― На Кантынэнтальным Кангрэсе ў Філядэльфіі зацьверджаны нацыянальны сьцяг ЗША з 13 белымі зоркамі на сінім фоне й 13 чырвона-белымі, чаргаванымі між сабой палосамі па колькасьці наяўных тады штатаў. З тых часоў колькасьць палосаў засталася нязьменнай, а зоркі паступова дадаваліся з уваходжаньнем новых штатаў у склад краіны. Цяпер сьцяг ЗША зьмяшчае 50 зорак

1792 ― Барысаў атрымаў герб

1859 ― Далучэньне Чачні да Расейскай імпэрыі

1941 ― Савецкія войскі распачалі масавую дэпартацыю грамадзян Латвіі, Літвы і Эстоніі ў аддаленыя расейскія рэгіёны

1951 ― У Вашынгтоне паступіў у продаж першы кампутар -
«UNIVAC 1 ».

1966 ― Рымская Курыя абвясьціла аб спыненьні выданьня афіцыйнага пераліку кніг («Index librorum prohibitorum»), чытаньне якіх забароненае пад пагрозай адлучэньня ад каталіцкай царквы. Пералік выдаваўся з 1559.

1982 ― Перамога Брытаніі над Аргентынаю ў вайне за Фалклэнды

1985 ― У Шэнгене (Люксэмбург) была падпісаная дамова аб бязьвізавых стасунках паміж пяцьцю эўрапейскімі дзяржавамі, якая атрымала назву «Шэнгенскага пагадненьня »

Нарадзіліся:

1798 ― Францішак Палацкі, чэскі гісторык, літаратар, палітык і грамадзкі дзеяч

1867 ― Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі

1900 ― Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак

1928 ― Чэ Гевара, арґэнтынскі рэвалюцыянэр, адзін зь лідэраў кубінскае рэвалюцыі

1931 ― Ігар Сарокін, беларускі опэрны сьпявак (барытон), народны артыст Беларусі

1954 ― Юры Курненін, беларускі футбаліст і трэнэр

Памерлі:

1920 ― Макс Вэбэр, нямецкі сацыёляг, эканаміст, юрыст

1936 ― Гільбэрт Кійт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік і літаратуразнаўца

1986 ― Хорхэ Луіс Борхэс, аргентынскі празаік, паэт, публіцыст

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень донара крыві

ЗША ― Дзень нацыянальнага сьцяга (з 1916 году)

Літва, Латвія, Эстонія ― Дзень памяці ахвяраў камуністычнага тэрору

МІНУС 365:


Беспрацоўе па-беларуску: дапамажы сабе сам


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Кожны хоча, каб яго інфармавалі сумленна і праўдзіва -- і ў поўнай адпаведнасьці зь яго поглядамі
Гілбэрт Кійт Чэстэртан
XS
SM
MD
LG