Лінкі ўнівэрсальнага доступу

World Justice: “Правы чалавека найгорш абароненыя ў Іране”


Іран займае апошняе месца ў сьвеце ў галіне абароны фундамэнтальных правоў чалавека. Гэта вынікае з апублікаванага сёньня штогадовага агляду, які ацэньвае практыку скарыстаньня законаў у розных краінах сьвету.

Паводле агляду, падрыхтаванага ў рамках праекту World Justice, фінансаванага Фондам Біла і Мэлінды Гейтсаў, суды ў Іране карумпаваныя і палітычна ангажаваныя, а праваахоўчыя органы часта служаць для абмежаваньня правоў і свабод грамадзянаў.

У дакладзе адзначаецца слабая абарона правоў чалавека ў Кітаі і Расеі, а таксама недапушчальная няроўнасьць між багатымі і беднымі, якая праяўляецца пры доступе да судовай практыцы ў ЗША.
XS
SM
MD
LG