Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На поўначы Сырыі войска атакуе антыўрадавыя групоўкі


Сырыйскае войска, якое напярэдадні аднавіла кантроль над горадам Джыср-эш-Шугур на поўначы краіны, паводле інфармацыі сырыйскіх СМІ, працягвае наступ на падразьдзяленьні паўстанцаў.

На мінулым тыдні ўрад абвясьціў, што «ўзброеныя банды» ў Джыср-эш-Шугуры забілі больш як 120 салдатаў сілаў бясьпекі – пасьля праведзеных там дэманстрацыяў. Аднак уцекачы з гораду і праваабаронцы паведамляюць, што ахвярамі сталі гараджане, па якіх стралялі салдаты. Паводле некаторых паведамленьняў, сярод загінулых – вайскоўцы, якія адмовіліся страляць у дэманстрантаў.

Сырыйскія ўцекачы ў Турэччыне заяўляюць, што некаторыя вайскоўцы перайшлі на бок паўстанцаў. Аднак пацьвердзіць гэтую інфармацыю з незалежных крыніцаў немагчыма, паколькі замежных журналістаў у раён баявых дзеяньняў не дапускаюць.
XS
SM
MD
LG