Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Судане – сутыкненьні паміж Поўднем і Поўначчу


Дзеці ў Хартуме

Дзеці ў Хартуме

Прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр і лідэр Паўднёвага Судану Салва Кіір вядуць у Адыс-Абэбе перамовы для ўрэгуляваньня ўзброеных сутыкненьняў у памежным штаце Паўднёвы Кардафан. Дзясяткі тысяч людзей у выніку вайсковых дзеяньняў сталі ўцекачамі.

Прымежная тэрыторыя, якая ператварылася ў зону канфлікту, знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Хартуму. Пры гэтым там знаходзяцца тысячы ваеўнікоў, ляяльныя да ўладаў Паўднёвага Судану са сталіцай у горадзе Джуба.

9 ліпеня чакаецца абвяшчэньне сувэрэнітэту Паўднёвага Судану, што было прадугледжана пагадненьнем паміж Поўднем і Поўначчу, падпісаным у 2005 годзе. Гэтае пагадненьне завяршыла грамадзянскую вайну, у якой загінулі каля 2 мільёнаў чалавек.

Аб прычынах цяперашняга канфлікту паступаюць супярэчлівыя зьвесткі, пры гэтым абодва бакі ўскладаюць адказнасьць адзін на аднаго.

Паўночны Судан населены пераважна арабамі, якія вызнаюць іслам. У Паўднёвым Судане большасьць насельніцтва – хрысьціяне.
XS
SM
MD
LG