Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле лекараў, хвароба, з прычыны якой былы лідэр "Салідарнасьці" і экс-прэзыдэнт Польшчы быў шпіталізаваны на мінулым тыдні – пнэўманія.

67-гадоваму Валэнсу быў пастаўлены дыягназ "запаленьне лёгкіх", пры гэтым запаленьне закранула толькі адно лёгкае, і агульны стан здароўя Валэнсы добры.

Лекары спачатку не маглі вызначыць дыягназ Валэнсы, які хварэе на дыябэт і мае хранічныя праблемы з сэрцам.

Паводле лекараў, Лех Валэнса застанецца ў шпіталі мінімальна да канца тыдня.
XS
SM
MD
LG