Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Управа інфармацыі і грамадзкіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў паведамляе, што ўдзельнікаў стыхійнага мітынгу ў Брузгах затрымалі "за парушэньне вызначанага парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі".

На затрыманых склалі пратаколы паводле адміністрацыйных артыкулаў "непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў" і "парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня".

Затрыманыя будуць знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Кастрычніцкага РАУС Горадні, пакуль іхныя справы не разгледзіць суд.

Увечары 12 чэрвеня на КПП "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы адбылася акцыя пратэсту кіроўцаў. Яны патрабавалі скасаваць указ ад 11 чэрвеня, які абмяжоўвае вываз паліва.

Паводле дадзеных МУС, у акцыі пратэсту ўдзельнічала каля 200 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG