Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і МВФ пачалі перамовы аб магчымасьці фінансавай дапамогі


Місія Міжнароднага валютнага фонду выпрацавала некалькі прапановаў у сфэры эканамічнай палітыкі, якія могуць быць карысныя для Беларусі, заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс у панядзелак у Менску.

"Мы маем добрае ўяўленьне пра цяперашнюю эканамічную сытуацыю ў Беларусі. Нам удалося прапанаваць варыянты што да эканамічнай палітыкі, якія могуць выявіцца вам карыснымі", — сказаў Джарвіс на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам.

Джарвіс адзначыў, што падчас працы ў Беларусі місія правяла шэраг нарадаў ва ўрадзе і ў Нацбанку краіны, гутаркі з прадстаўнікамі беларускай бізнэс-супольнасьці, экспэртамі, прадстаўнікамі банкаўскіх і дыпляматычных колаў.

Джарвіс дадаў, што "мы знаходзімся на першым этапе перамоваў пра магчымую праграму… відавочна, нам трэба будзе прайсьці доўгі шлях".

Мясьніковіч прапанаваў абмеркаваць на сустрэчы ў панядзелак "пытаньні, зьвязаныя з нашым зваротам пра распрацоўку сумеснай з фондам праграмы што да стабілізацыйнага крэдыту".

"Мы, як паўнавартасныя сябры МВФ, можам разьлічваць на пэўную падтрымку ў цяжкую хвіліну", — перадае словы Мясьніковіча Інтэрфакс.

Місія МВФ працуе ў Беларусі з 1 па 14 чэрвеня.

У межах новай праграмы супрацоўніцтва з МВФ Беларусь разьлічвае прыцягнуць ад 3,5 да 8 млрд. даляраў.

Заяўку ў МВФ, каб той выдзеліў стабілізацыйны крэдыт, урад і Нацыянальны банк Беларусі накіравалі 31 траўня.

На прэс-канфэрэнцыі ў Менску кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс заявіў, што замарожваньне цэнаў у Беларусі прывядзе да дэфіцыту.

"Я не лічу, што цэнавыя абмежаваньні зьяўляюцца добрай ідэяй. Гэта
Цэнавыя абмежаваньні зьяўляюцца добрай ідэяй.

прывядзе да ўзьнікненьня дэфіцыту," - цытуе Джарвіса агенцтва Інтэрфакс.

"Мы рэкамэндуем правесьці лібэралізацыю цэнаўтварэньня. Абмежаваньні ў дадзеным выпадку не прывядуць да станоўчых вынікаў", дадаў прадстаўнік МВФ. Ён таксама яшчэ раз падкрэсьліў, што МВФ прапануе "правесьці поўную лібэралізацыю ўсіх сэгмэнтаў валютнага рынку і ўніфікацыю курсаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG