Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На памежным пункце "Брузгі” працягвае дзяжурыць спэцназ міліцыі.

"Байцы ў чорнай форме, а таксама міліцыянты цалкам займаюць салён аўтобусу, пільна назіраюць з вокнаў і, як падаецца, у любы момант могуць адрэагаваць на якую-небудзь агрэсіўную сытуацыю," – паведаміў “Свабодзе” чалавек, які зараз знаходзіцца на "Брузгах".

13 чэрвеня на памежным пераходзе знозў ўтварыліся чэргі з грузавых і легкавых аўтамабіляў. Людзі абмякроўваюць стыхійнага мітынг, які адбяўся тут у нядзелю.

Увечары 12 чэрвеня на КПП “Брузгі” на беларуска-польскай мяжы адбылася акцыя пратэсту кіроўцаў. Яны патрабавалі скасаваць указ ад 11 чэрвеня і абмежаваньне на вываз паліва. Удзельнікі акцыі пратэсту, затрыманыя ў Брузгах, правялі ноч у ізалятары міліцыі Кастрычніцкага раёну Горадні.


На мяжы ў “Брузгах” АМАП жорстка разагнаў пратэст кіроўцаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG