Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Уралкалій" не гарантуе, што выдзеліць крэдыт Беларусі


"Уралкалій" разглядае магчымасьць перадаплаты на суму 1 мільярд даляраў ЗША на карысьць "Беларуськалія" ў лік сумесных продажаў калійных угнаеньняў, але не гарантуе, што гэта здзелка адбудзецца.

"Група ААТ" Уралкалій "пацьвярджае, што разглядае магчымасьць заключэньня пагадненьня з ААТ "Беларуськалій", у адпаведнасьці зь якой "Уралкалій" можа ўнесьці да 1 млрд даляраў ЗША ў якасьці папярэдняй аплаты ў карысьць ААТ "Беларуськалій", для забесьпячэньня набыцьця пэўнага аб'ёму калія", – напісана ў прэсавым рэлізе "Уралкалія".

Аднак "Група ААТ" Уралкалій "яшчэ не заключыла… пагадненьне, у сувязі з чым адсутнічаюць якія-небудзь гарантыі таго, што зьдзелка будзе зьдзейсьненая на названых умовах або што яна наогул будзе зьдзейсьненая", – сказана ў паведамленьні.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ўладзімер Макей ў мінулую сераду заявіў журналістам, што Беларусь у бліжэйшы час атрымае яшчэ 1 мільярд даляраў.

СМІ паведамілі, што "Ўралкалій" да канца месяца пазычыць "Беларуськалію" 1 мільярд на паўтара году. Крыніцы Інтэрфаксу сьцьвярджаюць, што пра гэта на сустрэчы ў мінулую сераду Аляксандр Лукашэнка папрасіў найбуйнейшага саўладальніка расейскай кампаніі Сулеймана Керымова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG