Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі – другі дзень рэфэрэндуму


Сыльвіё Бэрлюсконі
Сыльвіё Бэрлюсконі

У Італіі сёньня другі дзень рэфэрэндуму, які будзе мець істотнае значэньне для прэм'ер-міністра Сыльвіё Бэрлюсконі.

З чатырох пытаньняў, пастаўленых на галасаваньне, найважнейшым лічыцца пытаньне аб поўнай адмове ад ядзернай энэргіі. Яшчэ адно пытаньне датычыць адмены закону, які вызваляе высокіх дзяржаўных чыноўнікаў ад абавязку зьяўляцца ў суд. Бэрлюсконі, якому выстаўлены абвінавачаньні ў межах чатырох судовых разбораў, шырока карыстаецца гэтым законам.

У першы дзень рэфэрэндуму яўка грамадзянаў склала 41 працэнт. Чакаецца, што 50-працэнтная яўка, неабходная для таго, каб рэфэрэндум лічыць сапраўдным, будзе дасягнутая сёньня. Бэрлюсконі заклікаў сваіх прыхільнікаў ня ўдзельнічаць у галасаваньні. На думку назіральнікаў, гэты заклік зроблены для таго, каб колькасьць удзельнікаў не дасягнула 50-ці працэнтаў, аднак, калі яна перавысіць гэтую мяжу, вынікі галасаваньня могуць быць не на карысьць Бэрлюсконі.
XS
SM
MD
LG