Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лукашэнка, вызвалі Пачобута!” – вялікія банэры з такім заклікам зьявіліся на памежных пераходах польска-беларускай мяжы ў Кузьніцы, Баброўніках і Тэрэспалі.

Галоўным арганізатарам акцыі выступае фонд “Свабода і Дэмакратыя”.

«Усе мы падтрымліваем Андрэя Пачобута. Лічым, што адназначна ён павінен выйсьці на волю, ­ кажа старшыня фонду Тамаш Пісуля. ­ Тое, што адбываецца ў Беларусі, ня мае нічога супольнага з дэмакратыяй. Мы ня можам пагадзіцца з тым, каб гэты рэжым у такі спосаб абыходзіўся са сваімі законапаслухмянымі грамадзянамі.»

Тамаш Пісуля таксама паведаміў Радыё Рацыя, што банэры з заклікам “Лукашэнка, вызвалі Пачобута!” на машынах будуць перамяшчацца па вуліцах Варшавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG