Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане забітыя тры вайскоўцы


На паўночным захадзе Пакістану тры вайскоўцы загінулі ў выніку выбуху закладзенай каля трасы бомбы.

Паводле пакістанскіх спэцслужбаў, выбух здарыўся ў правінцыі Паўднёвы Вазірыстан на мяжы з Аўганістанам пры праходжаньні вайсковага канвою. Яшчэ тры вайскоўцы параненыя.

У Паўднёвым Вазірыстане хавалася асноўная частка пакістанскіх талібаў. У выніку наземнай апэрацыі, распачатай у кастрычніку 2009 году, іх колькасьць значна скарацілася, аднак талібы дагэтуль праводзяць адзінкавыя тэракты супраць пакістанскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG