Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўдні Кітаю паліцыя разагнала пратэстоўцаў


На поўдні Кітаю паліцыя разагнала сьлезацечным газам групу пратэстоўцаў, якія мінулае ночы ўзялі ў аблогу ўрадавыя будынкі і спалілі некалькі аўтамабіляў паліцыянтаў.

Непарадкі ў горадзе Сіньтань у правінцыі Гуандун пачаліся тры дні таму. Кітайскія дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што пратэсты нібыта выкліканыя абразьлівым стаўленьнем паліцыянтаў да цяжарнай жанчыны – гандляркі вулічнага шапіка.

Апошнім часам з Кітаю часта паступалі паведамленьні пра сутыкненьні паміж паліцыянтамі і абуранымі грамадзянамі.
XS
SM
MD
LG