Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сырыйскім горадзе знайшлі целы дзесяці паліцыянтаў


У горадзе Джыср-эш-Шугур на паўночным усходзе Сырыі ўрадавыя сілы знайшлі агульную магілу, дзе былі пахаваныя дзесяць супрацоўнікаў сілаў бясьпекі, целы якіх былі зьнявечаныя.

Учора сырыйскія ўлады пры падтрымцы танкаў і верталётаў аднавілі кантроль над гэтым горадам, дзе на мінулым тыдні, паводле афіцыйных зьвестак, у выніку ўзброеных нападаў загінулі 120 паліцыянтаў.

Паведамляецца, што ў часе ўчорашніх баёў у прымесьцях Джыср-эш-Шугуру загінулі тры чалавекі – адзін вайсковец і двое ўзброеных невядомых.

Больш як пяць тысячаў сырыйскіх уцекачоў, ратуючыся ад урадавых войскаў, перайшлі мяжу з Турэччынай.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў прэзыдэнта Сырыі Башара Асада прыслухацца да патрабаваньняў народу.
XS
SM
MD
LG