Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў пабываў у пятніцу зь візытам у Італіі, дзе сустрэўся са сваім італьянскім калегам Франка Фратыні, паведамляе БелаПАН.

Паведамляецца, што на сустрэчы ў Трыесьце бакі абмеркавалі пытаньне дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

Міністры таксама падпісалі шэраг пагадненьняў аб двухбаковым супрацоўніцтве, сярод якіх – стварэньне максымальна спрыяльнага рэжыму для бізнэсоўцаў зь Італіі ў "італьянскай прамысловай акрузе" ў Берасьцейскай вобласьці.

Два тыдні таму адвакат італьянскага прэм'ера Нікалё Гедыні заявіў, што напрыканцы траўня Сыльвіё Бэрлюсконі зьбіраўся наведаць Беларусь. Афіцыйныя крыніцы, аднак, пазьней зьняпраўдзілі гэтае паведамленьне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG