Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея аднавіла ранейшы аб’ёмы паставак электраэнэргіі ў Беларусь


13 чэрвеня расійскае ААТ "Интэр РАО ЕЭС" аднавіла аб'ёмы паставак электраэнэргіі ў Беларусь. Доля расейскай электраэнэргіі паднялася з 7% да ранейшых 12% у балянсе сутачнага энэргаспажываньня Беларусі.

9 чэрвеня ”Интэр РАО ЕЭС" зьнізіла пастаўкі электраэнэргіі, бо Беларусь не пагасіла запазычанасьць ў 1,5 мільярды расейскіх рублёў.

10 чэрвеня прадстаўнікі "Белэнерга" і "Интэр РАО ЕЭС" абмеркавалі графік выплаты запазычанасьці. Па выніках перамоваў у Маскве падпісаны графік плацяжоў, згодна зь якім беларускі бок павінен пагасіць запазычанасьць да 5 ліпеня, перадае БелТА.
XS
SM
MD
LG