Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менск і Рым абмяркоўваюць дыялёг Беларусі з ЭЗ


Франка Фратыні і Сяргей Мартынаў у Менску, 30 верасьня, 2009

Франка Фратыні і Сяргей Мартынаў у Менску, 30 верасьня, 2009

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў пабываў у пятніцу зь візытам у Італіі, дзе сустрэўся са сваім італьянскім калегам Франка Фратыні, паведамляе БелаПАН.

Паведамляецца, што на сустрэчы ў Трыесьце бакі абмеркавалі пытаньне дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

Міністры таксама падпісалі шэраг пагадненьняў аб двухбаковым супрацоўніцтве, сярод якіх – стварэньне максымальна спрыяльнага рэжыму для бізнэсоўцаў зь Італіі ў "італьянскай прамысловай акрузе" ў Берасьцейскай вобласьці.

Два тыдні таму адвакат італьянскага прэм'ера Нікалё Гедыні заявіў, што напрыканцы траўня Сыльвіё Бэрлюсконі зьбіраўся наведаць Беларусь. Афіцыйныя крыніцы, аднак, пазьней зьняпраўдзілі гэтае паведамленьне.
XS
SM
MD
LG