Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартуе візыт лідэра КНР у Казахстан


Нурсултан Назарбаеў і Ху Цзыньтао ў Пэкіне, 22 лютага, 2011
Нурсултан Назарбаеў і Ху Цзыньтао ў Пэкіне, 22 лютага, 2011
Прэзыдэнт Кітаю Ху Цзыньтао распачынае сёньня трохдзённы візыт у Казахстан.

У Астане пройдуць яго перамовы з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым. Перадусім будуць абмяркоўвацца пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва.

У Казахстане цяпер дзейнічаюць тысячы кампаніяў, найбуйнейшыя праекты – ў галіне энэргетыкі, машынабудаваньня, транспарту.

У лютым Нурсултан Назарбаеў пабываў у Кітаі, дзе заключыў некалькі буйных зьдзелак.

У сераду да кіраўнікоў Кітаю і Казахстану далучацца іх калегі з Расеі, Кіргізстану, Таджыкістану ды Ўзбэкістану – ў рамках саміту Шанхайскай арганізацыі супрацы.

Пасьля Астаны Ху Цзыньтао наведае Расею і Ўкраіну.
XS
SM
MD
LG