Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэцкі прэм'ер выйграў выбары


Перадвыбарчая кампанія Эрдагана

Перадвыбарчая кампанія Эрдагана

У Турэччыне на нядзельных парлямэнцкіх выбарах,перамагае кіроўная Партыя справядлівасьці і разьвіцьця. Гэта дазволіць прэм'ер-міністру Раджэпу Эрдагану застацца ва ўладзе на трэці тэрмін.

На 550 дэпутацкіх мандатаў прэтэндавалі прадстаўнікі 15 палітычных партыяў і 200 незалежных кандыдатаў.

Паводле турэцкай дзяржаўнай тэлевізіі, па выніках падліку 99% галасоў партыя Эрдагана атрымала палову дэпутацкіх мандатаў.

За апазыцыйную Народна-рэспубліканскую партыю прагаласавалі 26% выбарцаў, ўльтраправая Партыя нацыянальнага руху атрымала 13%.
XS
SM
MD
LG