Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: войскі занялі мяцежны горад


Забіты паліцэйскі ў Джыср-эш-Шугуры
Забіты паліцэйскі ў Джыср-эш-Шугуры
У Сырыі ўрадавыя войскі аднавілі ў нядзелю кантроль над паўночна-ўсходнім горадам Джыср-эш-Шугур, які, паводле цьверджаньня ўладаў, стаў цэнтрам узброенага закалоту.

Паведамляецца, што войскі пад камандаваньнем брата прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, пры падтрымцы верталётаў і танкаў, занялі горад з двух бакоў.

Паводле афіцыйнага Дамаску, загінуў адзін вайсковец і дзьве невядомыя ўзброеныя асобы.

Сырыйскія ўлады сьцьвярджаюць, што ў выніку ўзброеных сутыкненьняў у Джыср-эш-Шугуры на мінулым тыдні загінулі 120 паліцэйскіх. Мясцовыя жыхары і праваабаронцы кажуць, што яны былі забітыя калегамі, пасьля таго, як адмовіліся здушаць дэманстрацыі.

Ратуючыся ад урадавых войскаў, болей за 5 тысяч сырыйскіх уцекачоў перайшлі на мінулым тыдні мяжу з Турэччынай.
XS
SM
MD
LG