Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На парлямэнцкіх выбарах у Турэччыне перамагла кіроўчая партыя


На парлямэнцкіх выбарах у Турэччыне кіроўчая Партыя справядлівасьці і разьвіцьця атрымала пераканаўчую перамогу – трэцюю за апошнія 9 гадоў.

Паводле папярэдніх зьвестак, за партыю, якую ўзначальвае прэм'ер-міністар Рэджэп Эрдаган, прагаласавалі 50 адсоткаў выбарнікаў. Гэта дазволіць ёй ізноў сфармаваць аднапартыйны ўрад.

Тым ня менш партыя не здабыла канстытуцыйнай большасьці і ня здолее зьмяніць канстытуцыю краіны.

Народна-рэспубліканская партыя атрымала 26 адсоткаў, Партыя нацыянальнага руху – больш як 13 адсоткаў.
XS
SM
MD
LG