Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан ушанавала памяць ахвяраў тэрактаў ў Танзаніі і Кеніі


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан ушанавала памяць ахвяраў тэрарыстычных нападаў на амбасады ЗША ў Танзаніі і Кеніі ў 1998 годзе.

Клінтан заявіла, «што правасудзьдзе перамагло» - у сувязі з атрыманай напярэдадні інфармацыяй ад самалійскіх уладаў аб забойстве ў гэтай краіне мяркуемага арганізатара выбухаў. Фазул Абдула Мохамэд лічыўся камандуючым баявымі падразьдзяленьнямі Аль-Каіды ва Ўсходняй Афрыцы.

Пры нападзе ў 1998 годзе ў Дар-эс-Саламе і Найробі загінулі 224 чалавекі, у тым ліку 10 танзанійцаў. У Кеніі большасьць забітых былі грамадзянамі гэтай краіны, але загінулі і 12 амэрыканцаў.
XS
SM
MD
LG