Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыстын Лагард заявіла, што ўпэўненая ў сваіх "шанцах" узначаліць МВФ


Крыстын Лагард
Крыстын Лагард
Міністар фінансаў Францыі Крыстын Лагард заявіла сёньня аб сваёй "ўпэўненасьці" ў шанцах быць абранай на кіроўную пасаду ў Міжнародны валютны фонд (МВФ).

Лагард зрабіла сваю заяву ў Каіры пасьля некалькіх сустрэч зь міністрам фінансаў Эгіпту Самірам Радванам.

Эгіпэт знаходзіцца ў ліку 24 краін-членаў Рады кіраўнікоў МВФ. Чакаецца, што ў канцы гэтага месяца Рада абярэ новага дырэктара-распарадчыка - замест адпраўленага ў адстаўку Дамініка Строс-Кана. Былы кіраўнік МВФ быў арыштаваны 18 траўня ў Нью-Ёрку і абвінавачаны ў сэксуальных дамаганьнях.

У суботу кіраўнік Банку Ізраіля Стэнлі Фішэр, які займаў раней другі па значэньні пост у МВФ, таксама заявіў, што будзе прэтэндаваць на месца кіраўніка МВФ.
XS
SM
MD
LG