Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іране пасьля галадоўкі памёр вядомы журналіст


Рэза Хада Сабер

Рэза Хада Сабер

У іранскай турме ў выніку інфаркту пасьля 10-дзённай галадоўкі памёр вядомы журналіст і праваабаронца Рэза Хада Сабер. Ён быў арыштаваны два гады таму і прысуджаны да турэмнага зьняволеньня за ўдзел у антыўрадавых маніфэстацыях.

Тады, пасьля праведзеных 12 чэрвеня 2009 прэзыдэнцкіх выбараў, сілы бясьпекі жорстка задушылі масавыя выступы супраць перавыбраньня Махмуда Ахмадзінежада на пасаду кіраўніка дзяржавы.

У апошнія дні 50-гадовы Сабер праводзіў галадоўку, пратэстуючы супраць дзеяньняў сіл бясьпекі, якія прывялі, як паведамлялася, да сьмерці, таксама ад інфаркту, праваабаронцы Халех Сахабі. Турэмныя ахоўнікі дапусьцілі яе на пахаваньне бацькі, вядомага апазыцыянэра, аднак, у той жа дзень жанчына памерла.
XS
SM
MD
LG