Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрыманыя каля 30 удзельнікаў "Дня гневу"


У Маскве паліцыя затрымала каля 30 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі апазыцыі "Дзень гневу".

Сярод затрыманых - арганізатары акцыі, лідэры руху "Левы фронт" Сяргей Удальцоў і Канстанцін Касякін.

Як паведаміў Радыё Свабода сам Удальцоў, усіх затрыманых даставілі ў аддзяленьне паліцыі.

Каля выхаду са станцыі мэтро "Тэатральная"сабраліся каля 200 чалавек. Яны плянавалі прайсьці да Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, каб перадаць свае патрабаваньні, галоўнае зь якіх - правядзеньне сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформаў.
XS
SM
MD
LG