Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты лідэр Аль-Каіды ва Ўсходняй Афрыцы


Фазул Абдула Махамэд, які лічыўся кіраўніком "Аль-Каіды" ва Ўсходняй Афрыцы, быў забіты 8 чэрвеня ў Магадзішу, паведаміў высокапастаўлены супрацоўнік службы нацыянальнай бясьпекі Самалі.

Ён дадаў, што гэта здарылася падчас праверкі дакумэнтаў на кантрольна-прапускным пункце.

Фазула Махамэда падазраюць у арганізацыі шэрагу тэрактаў. Мяркуецца, што ён стаяў за нападамі на пасольствы ЗША ў Найробі і Дар-эс-Саламе, у выніку якіх загінулі 224 чалавекі.

Яму прыпісваюць таксама выбух у гатэлі Paradis у кенійскім горадзе Мумбаса ў 2002 годзе. Тады загінулі прынамсі 16 чалавек, 80 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG