Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве ўшаноўваюць Буданава


Юрый Буданаў

Юрый Буданаў

У Маскве на Пушкінскай плошчы прайшоў мітынг партыі ЛДПР, прымеркаваны да "Дня Расеі". Сваю акцыю прыхільнікі Жырыноўскага прысьвяцілі памяці былога палкоўніка Юрыя Буданава.

Буданаў быў застрэлены ў пятніцу ў Маскве. Ён быў асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня за забойства чачэнскай дзяўчыны Эльзы Кунгаевай і вызвалены ўмоўна-датэрмінова на пачатку 2009 году. Прыхільнікі палкоўніка сьцьвярджаюць, што Кунгаева была снайпэрам, якая забівала расейскіх салдатаў.
XS
SM
MD
LG