Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэн: войскі працягваюць баі з ваеўнікамі


На поўдні Емэну ў сутыкненьнях забітыя 10 салдат і 21 ваяўнік. Пра гэта паведаміла міністэрства абароны краіны.

Жорсткія баі ўспыхнулі ў горадзе Зынджыбар паміж ваеўнікамі, якія кантралююць большую частку гораду, і акружанымі імі войскамі 25-й мэханізаванай брыгады.

Улады таксама ўдакладняюць, што ў часе засады ваеўнікоў ля гораду Лодэр, непадалёку ад Зынджыбару, былі забітыя тры ваеўнікі і яшчэ дзесяць параненыя. Загінуў адзін салдат і трое вайскоўцаў атрымалі раненьні.
XS
SM
MD
LG