Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: войскі Кадафі атачылі Зьлітан


Войскі Муамара Кадафі ўзялі сёньня ў аблогу места Зьлітан, за 160 кілямэтраў на ўсход ад сталіцы Лібіі Трыпалі. У горадзе працягваюцца баі. Паўстанцы спрабуюць прарвацца па ўзьбярэжнай дарозе ў кірунку да сталіцы.

Баі ў Лібіі не спыняюцца на фоне дыпляматычных намаганьняў, скіраваных на тое, каб схіліць лібійскага кіраўніка да адыходу. Турэцкі прэм’ер-міністар Рэджэп Эрдаган паведаміў у пятніцу, што запрапанаваў Кадафі “гарантыі” ў тым разе, калі той пакіне Лібію, але не атрымаў на сваю прапанову адказу.
XS
SM
MD
LG