Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІФА расьсьледуе падазроную гульню


Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) расьсьледуе, ці ня быў нядаўні таварыскі матч зборных Нігерыі і Аргентыны “дагаворным”. Пра гэта гаворыцца ў абнародаванай сёньня заяве ФІФА.

Матч, праведзены 31 траўня, скончыўся нечаканай перамогаю нігерыйцаў зь лікам 4:1.

Раней ФІФА дакляравала выдзеліць на працягу 10 гадоў 20 мільёнаў эўра на барацьбу з маніпуляцыяй вынікаў матчаў у інтарэсах букмэкерскіх кантор.
XS
SM
MD
LG