Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыя: арышт паўстанцкіх лідэраў


Сырыйскія салдаты б'юць затрыманых (фрагмэнт відэазапісу, разьмешчанага на YouTube)

Сырыйскія салдаты б'юць затрыманых (фрагмэнт відэазапісу, разьмешчанага на YouTube)

Улады Сырыі заявілі пра арышт лідэраў узброеных групаў, што арганізавалі нядаўнія напады на супрацоўнікаў сілаў бясьпекі на поўначы краіны.

У пятніцу сырыйскія войскі заблякавалі шэраг паўночных раёнаў, у тым ліку горад Джыср-эш-Шугур, дзе на пачатку тыдня, згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, пры ўзброеных нападах загінулі 120 паліцыянтаў.

Тым часам у сырыйскіх гарадох не перасьціхаюць масавыя антыўрадавыя пратэсты. Пры іх разгоне за апошнія суткі забітыя звыш 30 чалавек. Паведамляецца, што ў паўночных правінцыях сырыйскія войскі выкарысталі для здушэньня акцыяў танкі і верталёты.
XS
SM
MD
LG